МАРГ прадставіў новыя правілы прафілактыкі каронавірусу для некаторых публічных прастораў


Яны ўключаюць у сябе абавязковую дэзынфекцыю памяшканняў і маскі для працаўнікоў, гаворыцца на старонцы ведамства.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю распрацавала рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Яны датычаць установаў гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання насельніцтва.

Згодна з новымі рэкамендацыямі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі мусяць:

  • рабіць штодзённае апытанне аб стане здароўя працаўнікоў
  • забяспечыць усіх працаўнікоў індывідуальнымі сродкамі абароны дыхання, дэзынфікуючымі сродкамі для апрацавання рук і выдаць пальчаткі
  • перадаваць ежу пакупнікам у запакаваным выглядзе
  • рэгулярна праветрываў памяшканні
  • арганізоўваць вільготную прыборку
  • наносіць спецыяльную разметку для захоўвання дыстанцыі паміж пакупнікамі
  • усталяваць перад касамі абарончыя экраны

У міністэрстве адзначаецца, што дадзеныя захады маюць рэкамендацыйны характар. Поўны спіс рэкамендацыяў знаходзіцца на старонцы МАРГ у падраздзелах «Рэгуляванне гандлю» і «Рэгуляванне грамадскага харчавання».

«Разам з гэтым МАРГ разлічвае на высокі ўзровень культуры, сацыяльнай адказнасці і паразуменне бізнес-супольнасці», – гаворыцца на старонцы ведамства.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца на гарачую лінію ведамства па тэлефоне (8 017) 200-92-02.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў