Марадона: пабачымся ў Беларусі 16 ліпеня


Старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона абвесціў, калі прыедзе ў Беларусь.

«Прывітанне! Гэта Дыега Марадона! Мы ўбачымся з вамі ў Беларусі 16 ліпеня. Таксама хачу пазнаёміцца з прэзідэнтам Лукашэнкам і пачаць працаваць у Беларусі!», – звярнуўся праз «Instagram» аргентынец.

Марадона падпісаў кантракт з берасцейскім клубам яшчэ ў траўні, аднак не прыязджаў у Беларусь, таму што знаходзіцца ў Расеі на чэмпіянаце свету па футболе, які скончыцца 15 ліпеня.

За наведванне кожнай гульні дзякуючы спецыяльнай праграме ФІФА Марадона атрымлівае па 11 тыс. еўраў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў