«МАПІД» абяцае збудаваць катэдж за 64 гадзіны


Адзін з асноўных забудоўшчыкаў краіны кампанія «МАПІД» распрацавала праекты катэджаў і таўнхаўзаў.

Першы катэдж ужо ўзводзіцца ў Менску. Забудоўшчык сцвярджае, што дом будзе збудаваны за 64 гадзіны. За тым, як паўстае будынак можна назіраць онлайн.

Будоўля распачалася а 00:00 25 красавіка, скончыць плануюць 27 красавіка а 16:00.

Катэдж на вуліцы Сяліцкага ў Менску збіраецца з аднаслаёвых жалезабетонных панэляў, на прадпрыемстве сцвярджаюць, што пры будаўніцтве ўлічаны досвед беларускіх і еўрапейскіх будаўнічых кампаніяў.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары