Мануал ад Эдуарда Пальчыса для тых, хто хоча дапамагчы затрыманым


Вядомы блогер просіць дапамагчы актывісту Уладзіміру Яроменку, якога затрымалі 23 сакавіка.

«Ягоная жонка на іншым канцы Беларусі з маленькім дзіцем, і не паспее заўтра своечасова прыехаць і зрабіць перадачу. Хто можа, заўтра да 17.00 трэба зрабіць перадачу. Адпішыце ў каментах, хто дакладна зможа гэта зрабіць. Распавядаю працэс. Гэтую інструкцыю могуць выкарыстоўваць усе, каму трэба перадаваць перадачы ў турмы (не блытаць з ІЧУ Акрэсціна і іншымі месцамі для тых, хто адбывае содні)», – піша ён.

Таксама ў інтэрнэце пачаўся збор сродкаў для сем’яў затрыманых. Пра яго абвясціў Ляксей Лявончык.

Па «справе баевікоў» ужо затрыманыя 26 асобаў. КДБ паспела назваць гэтых людзей «прафесійнымі баевікамі».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў