Манастыр, у які на Вялікдзень ездзілі Аляксандр Лукашэнка і Коля, зачынілі


Мужчынскі манастыр у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёну, на тэрыторыі якога знаходзіцца Свята-Благавешчанская Лядзенская бажніца, куды на Вялікдзень прыязджаў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, зачынены для вернікаў.

Медыкі Смалявіцкай цэнтральнай раённай больніцы паведамілі TUT.BY, што ў манастыры ёсць выпадкі заражэння каронавірусам. У Барысаўскай дыяцэзіі, да якой адносіцца манастыр, гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

19 красавіка 2020 года. Аляксандр Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай у Свята-Благавешчанскай Лядзенскай царкве
Фота: president.gov.by

Пра тое, што два чалавекі ў Лядзенскім манастыры заразіліся каронавірусам, а іхныя кантакты першага ўзроўню – 55 чалавек – знаходзяцца на ізаляцыі, TUT.BY паведаміў чытач, які працуе ў сістэме аховы здароўя Смалявіцкага раёну.

Адзін з медыкаў Смалявіцкай цэнтральнай раённай больніцы, які пажадаў застацца ананімным, пацвердзіў, што ў манастыры ёсць афіцыйна зарэгістраваныя выпадкі інфікавання каронавірусам. Паводле яго, 54 жыхары Лядзенскага манастыра – манахі, паслушнікі і іншыя – з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню і знаходзяцца на самаізаляцыі.

«Дакладней, павінны былі б знаходзіцца. Яны абсалютна не выконваюць правілы самаізаляцыі, сілкуюцца ў агульных сталовых, кантактуюць адзін з адным. Паводле маіх дадзеных, сярод жыхароў гэтага манастыра шмат хто захварэў, – 16 чалавек на дадзены момант, – распавёў TUT.BY медык. – Некаторыя шпіталізаваны ў нас, некаторыя ў Менску, некаторыя ў манастыры засталіся».

Паводле медыка, першы станоўчы тэст на каронавірус, які здалі жыхары манастыра, прыйшоў у больніцу 22 красавіка.

Фота
Лукашэнка: «Калі пачаўся гэты псіхоз, усе рванулі не ў бажніцу, а ад бажніцы. Дрэнна»
2020.04.19 15:59

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў