«Малюнкі з турмы». У Менску запрацавала незвычайная выстава мастака Алеся Пушкіна


Выстава мастака Алеся Пушкіна «Малюнкі з турмы». Фота Ірына Арахоўская – Belsat.eu

Экспазіцыя складаецца з малюнкаў і запісаў мастака, зробленых за кратамі ў 2012 годзе за перформансы, праведзеныя ў Смаргоні і Менску.

Мастацкія выказванні праводзіліся на знак ушанавання Расціслава Лапіцкага, якога расстралялі за антысавецкі супраціў.

Справка
«Турэмны альбом» Алесь Пушкін. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Гісторыя «малюнкаў»

У верасні 2012 года мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў і Алесь Цыркуноў разам з мясцовымі актывістамі адзначылі ўгодкі народзінаў Расціслава Лапіцкага ў Смаргоні. У царкве асвяцілі партрэты Лапіцкага, затым пайшлі з партрэтамі Лапіцкага па гораду, дарогаю раздавалі мінакам буклеты. Удзельнікаў імпрэзы затрымалі ды завялі ў пастарунак. За сваю акцыю мастакі і актывісты атрымалі штрафы ды адміністратыўныя арышты.

Падчас 10-суткавага арышту Алесю Пушкіну перадалі альбом для малявання і фламастары. У ім мастак рабіў эскізы помніку Лапіцкага, накіды сукамернікаў і вёў дзённік. Алесь Пушкін трымаў галадоўку, таму на старонках альбому ёсць малюнкі ежы пад загалоўкам «Стравы, пра якія мару».

«Турэмны альбом» мае пазнаку 18+, бо на яго старонках Пушкін разважае пра жаночае цела. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Алесь Бяляцкі і Алесь Пушкін на імпрэзе. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

На адкрыцці выставы прэзентавалі кнігу-альбом турэмных малюнкаў Алеся Пушкіна. Кніга выйшла ў серыі «Беларуская турэмная літаратура».

«Турэмны альбом» Алесь Пушкін. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Цэнтрам даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

«Турэмны альбом» Алесь Пушкін. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Алесь Пушкін падпісвае кнігі наведнікам імпрэзы. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Пабачыць экспазіцыю можна ў адукацыйнай прасторы «Тэрыторыя правоў», вул. Ложынская, 16, памяшканне 404. Ст. метро «Уручча». Уваход вольны.

Наведнікі імпрэзы. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Бард, літаратар Зміцер Бартосік. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Карціны, якія ўдзельнічалі ў перфомансе Алеся Пушкіна ў Смаргоні. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Ірына Арахоўская, фота аўтаркі belsat.eu

Стужка навінаў