«Малюнкі з турмы»: прэзентацыя новага праекту мастака Пушкіна


Мастак Алесь Пушкін зладзіць не зусім звычайнае мерапрыемства. На адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску 12 лістапада распачне працу выстава «Малюнкі з турмы», паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Фота: spring96.org

«Малюнкі з турмы» – гэта шэраг твораў, якія мастак маляваў падчас арыштаў у 2012 годзе. Акрамя іншага на выставе будзе прэзентаваная кніга-альбом Алеся Пушкіна з серыі «Беларуская турэмная літаратура». Выданне ўяўляе сабою запісы мастака ў дзённіку, якія ён пісаў за кратамі.

«Мастацкая выстава Алеся Пушкіна і турэмны альбом малюнкаў з’яўляюцца надзвычай важным этапам барацьбы за свабоду і правы чалавека мастацкімі сродкамі», – кажа Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

Выставу «Малюнкі з турмы» арганізоўвае Праваабарончы цэнтр »Вясна« і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі 12 лістапада а 18 гадзіне ў адукацыйнай прасторы «Тэрыторыі правоў», што месціцца па вул. Ложынская 16, памяшканне 404. Ст. метро «Уручча».

Hавiны
Чаму працу мастака Алеся Пушкіна на выставе «ZBOR» завесілі чорнай заслонай
2018.11.11 14:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў