Малочная вайна. Беларусь пастаўляе ў Кыргызстан больш малака, але яно «губляецца» у Расеі?

У 2019 годзе Беларусь на фоне малочнай вайны з Расеяй рэзка нарасціла экспарт сваёй малочнай прадукцыі ў Кыргызстан. Але існуе імавернасць, што прынамсі частка яе магла згубіцца па дарозе на абшарах Расеі.