«Маліцеся за Беларусь». Беларусы Італіі зладзілі акцыю ў Ватыкане


Беларусы на плошчы святога Пятра.
Фота: Gleb Papou / Associazione Bielorussi in Italia

Прадстаўнікі Асацыяцыі беларусаў Італіі 26 ліпеня зладзілі акцыю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі прыйшлі падчас малітвы Анёла Гасподняга на плошчу, каб заклікаць Папу Рымскага Францішка паспрыяць малітоўна вырашэнню палітычнага крызісу ў Беларусі.

Рукі ў форме сэрца на знак кампаніі Віктара Бабарыкі.
Фота: Gleb Papou / Associazione Bielorussi in Italia

«Маліцеся за Беларусь», – абвяшчала адна з расцяжак удзельнікаў акцыі.

Раней Асацыяцыя беларусаў у Італіі накіравала калектыўны ліст да Папы Францішка.

Удзельнікі акцыі прыйшлі з нацыянальнай сімволікай.
Фота: Gleb Papou / Associazione Bielorussi in Italia

«У лісце гаворыцца аб каштоўнасцях хрысціянства, аб унікальнасці кожнага чалавечага жыцця і аб тым, што адбываецца зараз у Беларусі. Мы напісалі, што ў гэты нялёгкі час беларускі народ як ніколі патрабуе падтрымання і салідарнасці», – гаворыць Кацярына.

Беларуская дыяспара ў звароце закранула тэмы каронавірусу ў Беларусі, праблемаў Чырвонага касцёлу, заклікі каталіцкіх святароў не фальсіфікаваць вынікі выбараў.

Hавiны
«Мы патрабуем падтрымання». Беларусы Італіі звярнуліся да Папы Францішка
2020.07.26 13:19

МГ belsat.eu

Стужка навінаў