Малдэр і Скалі мусяць сюды прыехаць. У беларускай вёсцы прызямліўся НЛА


Прапануем вашай увазе падборку айчынных «бермудскіх трохвугольнікаў» – месцаў з анамальнымі і загадкавымі з’явамі.

Новая Альба

Менавіта на Магілёўшчыне ўпершыню быў зарэгістраваны выпадак з «удзелам» полтэргейсту. Там жа – недалёка ад Бабруйску – знаходзіцца вёска Новая Альба, дзе нярэдка здараюцца загадкавыя з’явы. Акрамя прывідаў, тут часта бачылі НЛА, а адна з мясцовых жыхарак нібыта бачыла іншапланецянаў з ліхтарамі на ілбах. Акрамя таго, недалёка ад вёскі людзі часта адчуваюць слабасць і лёгка губляюцца.

Крывое сяло

Вёска Крывое сяло знаходзіцца ў Заслаўскім раёне. Падчас Другой сусветнай вайны ў гэтых мясцінах памерла шмат жаўнераў, але многія з іх так і не былі пахаваныя. Хлопцы з ваколіцаў часамі гралі ў футбол чарапамі. А ў самой вёсцы была зарэгістраваная вельмі высока смяротнасць. Калі рэшткі памерлых усё ж пахавалі, колькасць смерцяў паступова знізілася.

Мёртвае возера

Возера знаходзіцца на Мядзельшчыне і цалкам апраўдвае сваю назву. У лесе вакол возера рэдка сустракаецца жыўнасць. Мясцовыя кажуць, што нават камары аблятаюць гэтыя месцы. Рыба тут таксама няма. Паводле адной з версіяў, Мёртвае возера не мае дна. Як сцвярджаюць мясцовыя, гэта звязана з легендай аб затопленым горадзе і старажытным праклёнам.

Чырвонае багна

Знаходзіцца ў Мозырскім раёне. Тут жывуць русалкі, нячысцікі, вадзяныя. Так, напрыклад, вадзянога часам сустракаюць у вобразе маленькай дзяўчынкі. Адзін з падобных выпадкаў адбыўся ў 2001 годзе. Паводле мясцовай газеты, мужчына сустрэў на маленькую дзеўчыну з вельмі незвычайнымі вачыма, яна працягнула яму чырвоныя ягады. Але ў момант, калі ён хацеў іх узяць, мужчыну паклікаў сябра і ён азірнуўся. У гэты момант дзяўчына знікла. Засталіся толькі ягады.

Возера Святое

Знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласці глыбока-глыбока ў лесе. Як сцвярджае легенда, некалі дʼябл утапіў тут царкву, а са дна возера можна патрапіць адразу ў пекла. Таксама ў возеры, акрамя звычайнай жыўнасці, ёсць русалкі, якія гіпнатызуюць мінакоў і здольныя іх утапіць у тым возеры.

belsat.eu

 

Стужка навінаў