Малдаўская дэпутатка: Шчыра жадаю беларусам не спыняцца


Інга Грыгорыу.
Фота: facebook.com/inga.grigoriu

Дэпутатка малдаўскага парламенту Інга Грыгорыу ў сваім Facebook апублікавала зварот з нагоды сітуацыі ў Беларусі.

«Усе мы сочым за падзеямі ў Беларусі. Чалавек без палітычнага досведу вырашыў кінуць пальчатку аўтарытарнаму рэжыму, на першы погляд без шанцу быць скінуць яго, бо яго падтрымліваюць тысячы людзей у сістэме, якія не хочуць зменаў», – заявіла дэпутатка парламенту Малдовы.

https://www.facebook.com/inga.grigoriu/posts/3253057208086761

Інга Грыгорыу падкрэсліла, што пратэсты ў Малдове, якія пачаліся пяць гадоў таму і не спыняюцца з таго часу. Учорашнія пратэстоўцы сталі дэпутатамі, але працягваюць барацьбу, адзначыла яна.

«Шчыра жадаю беларусам не спыняцца і працягваць свой маніфест. Каб стварыць альтэрнатыўную палітычную партыю і супраціўляцца хаця б столькі, колькі мы супраціўляліся – чатыры гады на вуліцах», – дадала дэпутатка.

Яна таксама заявіла, што гатовая дапамагчы парадай у тым, каб «пазбавіцца ад спекулянтаў і, такім чынам, ачысціць дзяржаўныя ўстановы».

Фільмы
Не сыходзь, Малдова
2019.07.13 10:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў