«Малады фронт» заклікае прыйсці са сцягамі да помніка Купалу


Актывісты арганізацыі прапануюць такім чынам адзначыць дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі набыла юрыдычную сілу.

«Стагоддзі барацьбы беларускага народа за незалежнасць увянчаліся перамогаю 25 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце сілу Канстытуцыйнага закона – ад гэтага дня Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай. Ужо праз некалькі дзён пачаўся працэс прызнання Беларусі краінамі свету», – паведамляе mfront.net.

«Малады фронт» плануе правесці ў Менску 25 жніўня «Купальскія чытанні» і святочнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі да плошчы Незалежнасці.

Актывісты таксама заклікаюць фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сцягамі і посціць святочныя навіны і віншаванні пад гэштэгам #незалежнасці25.

Збор удзельнікаў 25 жніўня а 18 гадзіне каля помніка Янку Купалу, які напачатку стагоддзя стаўся ідэолагам беларускай нацыянальнай ідэі.

ЮВ, belsat.eu, паводле mfront.net

Стужка навінаў