«Малады фронт» паведамляе пра знікненне актывіста


Актывіст «Маладога фронту» Аляксандр Латышаў пяты дзень не выходзіць на сувязь. У пятніцу 15 лістапада сябра незарэгістраванай арганізацыі і былы ўдзельнік праграмы Каліноўскага перасякаў беларуска-украінскую мяжу.

У Telegram-канале «Малады Фронт» паведамляе пра знікненне юнака, а палітык Павал Севярынец напісаў у Facebook, што малады чалавек затрыманы.

«Паводле непацверджанай інфармацыі, яго затрымалі спецслужбы і высунулі яму абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Польшчы», – напісаў Павал Севярынец.

У сваю чаргу карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што Алесь Латышаў дакладна не перасякаў мяжу, месяц таму яго дапытвалі супрацоўнікі КДБ, акрамя таго, маглі забраць і ў войска. Журналістам у КДБ і міліцыі сказалі, што Латышава ў іх няма.

Аляксандр Латышаў паходзіць з вёскі Грабаўка пад Гомлем, скончыў Гомельскі сельгастэхнікум. У 2014 годзе юнака накіравалі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу «у сувязі з удзелам у арганізацыі «Малады Фронт», але ніякіх адхіленняў у яго не знайшлі.

Hавiны
Маладафронтаўцам далі вялікія штрафы за пікет у Курапатах
2019.07.04 18:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў