«Малады фронт» падаў заяву адміністрацыі «Экспабелу» на сваіх нападнікаў


Адміністрацыя паабяцала актывістам разабрацца ў справе агрэсіі з боку сваіх гандляроў.

Сёння маладафронтаўцы наведалі «Экспабел», дзе на іх напалі ў суботу. 16 ліпеня актывісты зладзілі прыборку ў Курапатах. Падчас працаў яны прыйшлі на рынак «Экспабел», каб затачыць ланцуг ад бензапілы. Старонка «Маладога фронту» сцвярджае, што пабачыўшы шаўроны з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам, гандляры арганізавалі бойку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”255852″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«На нас накінулася з кулакамі зграя іпэшнікаў, чалавек сем, завадатарам у якіх быў Аляксандр Філімонаў», – распавядае ўдзельнік канфлікту Сяргей Пальчэўскі.

Актывісты «Маладога фронту» на наступны дзень прыехалі на «Экспабел», каб абмеркаваць здарэнне з удзельнікамі канфлікту і адміністрацыяй кірмашу, але нікога не знайшлі.

Сёння маладафронтаўцы прыйшлі зноўку. Пра свой намер яны абвесцілі ў сеціве, таму разам з «Маладым фронтам» на «Экспабел» прыйшлі таксама журналісты.

bs1807rynak-3

З сямі нападнікаў яны знайшлі толькі аднаго – ён прадставіўся Яўгенам, але нічога пра бойку не казаў. Аляксандра Філімонава на кірмашы не аказалася.[/vc_column_text][vc_single_image image=”255832″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_single_image image=”255868″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«InformNapalm» правёў расследаванне, і выявіў, што завадатар нападу Аляксандр Філімонаў да нядаўняга часу зʼяўляўся актыўным чальцом беларускага клубу «Desperados MC Belarus». Гэта клуб падтрымлівае шчыльныя сувязі з мотаклубам «Начныя ваўкі» сябра Пуціна – Аляксандра Залдастанава, які не прызнае права беларусаў на самастойнасць, заяўляючы, што Беларусь – гэта Расея.[/vc_column_text][vc_single_image image=”255908″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Адміністрацыя «Экспабелу» прыняла ад «Маладога фронту» заяву і паабяцала разабрацца ў сітуацыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў