Малады беларус атрымаў 22 гады «страгача». Злачынстваў – шмат


Юрый Алаеў асуджаны за рабаванне, забойства, разбой, згвалтаванне, нанясенне цяжкіх шкодаў здароўю.

Разбойны напад малады беларус учыніў яшчэ ў 2016-ым годзе. У адным з раёнаў Масквы ён заўважыў жанчыну, якая размаўляла праз мабільны каля свайго аўта.

Побач не было сведка. Хлопец напаў на жанчыну, пачаў душыць і біць яе па галаве. Ахвяра страціла прытомнасць і ўпала на зямлю.

Алаеў зацягнуў 39-гадовую жанчыну на задняе сядзенне, скраў планшэт, тэлефон і грошы, а таксама згвалціў яе. Ад траўмаў жанчына памерла, а хлопец завалодаў ейным аўтам.

Следства высветліла пра яго датычнасць да яшчэ аднаго злачынства. 12 кастрычніка 2016 года беларус вырваў з рук у жанчыны торбу з мабільным, фотаапаратам, гаманцом ды іншымі каштоўнымі рэчамі.

Алаева затрымалі ў сакавіку сёлета. Ён быў у СІЗА, дзе пасварыўся з сукамернікам і жорстка яго збіў.

Хлопцу прысудзілі 22 гады калоніі строгага рэжыму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў