Маладая дзяўчына на матацыкле ўрэзалася ў таксі


ДТЗ здарылася ў Гомлі ўначы 26 чэрвеня.

Відавочцы здарэння ў суполцы «Гэта Гомель, дзетка!» паведамляе, што дзяўчыне каля 20 гадоў.

«Дробная, ляжала на асфальце, амаль без руху. Хіба яна вінаватая ў ДТЗ, але гэта са словаў бабуль-відавочцаў. Другі ўдзельнік ДТЗ – Opel Vectra з «Яндэкс-таксі», у машыны мінімальныя пашкоджанні задняй частцы аўто».

Дзяўчыну забралі ў шпіталь. Афіцыйнай інфармацыі наконт ейнага стану не было, відавочцы пішуць, што яна жывая.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў