Максіма Вінярскага і Аляксея Туровіча асудзілі за абарону Курапатаў


Аляксей Туровіч на судзе. Фота - spring96.org

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і рэжысёра Аляксея Туровіча прысудзілі да 10 содняў арышту кожнага за ўдзел у акцыяў па абароне Курапатаў.

Максіма Вінярскага затрымалі 3 ліпеня. Ноч ён правёў у ЦІП. У судзе Менскага раёну актывіста асудзілі па ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу году) на 10 содняў арышту за пікетавання рэстарану «Поедем, поедим» 23 чэрвеня.

Аляксея Туровіча затрымалі сёння каля яго дому. Рэжысёра асудзілі па арт. 17.1 («Хуліганства») і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) на 10 содняў арышту за ўдзел у пратэстах напачатку чэрвеня.

ІІ, belsat.eu, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары