Максіма Мархалюка шукаюць няправільна: аўтары петыцыі, якую перададуць Лукашэнку


Грамадскія актывісты збіраюць подпісы пад петыцыяй, патрабуючы праверыць крымінальны след у справе Максіма Мархалюка.

Адмыслова падрыхтаваныя сабакі для пошуку трупаў павінны праверыць усе хлявы, гаражы і падвалы ў вёсцы, побач з якой сёлета знік Максім Мархалюк, прапануюць аўтары петыцыі.

Калі петыцыю падтрымае 5000 асобаў, то яе перададуць у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, генпракуратуру, рэспубліканскі следчы камітэт і МУС.

Дзесяцігадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну 16 верасня выйшаў з дому і не вярнуўся. У лесе недалёка ад ягонай хаты знайшлі ягоны ровар і кошык з грыбамі. У пошуках узялі ўдзел больш за 2000 людзей.

«Беларусы і ўсе неабыякавыя людзі, мы просім і вас, пакіньце свой голас у падтрымку нашай петыцыі! Праваахоўныя органы павінны знайсці дзіцяці або знайсці вінаватых у ягоным знікненні», – гаворыцца ў петыцыі.

Падтрымаць петыцыю можна ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў