Максім Чыгунка: Беларусы альбо «self-hating Russians»


Расейскія прапагандысты як катрынка: хаця мінула 80 гадоў з часоў вайны, а яны ўвесь час «фашызм» ды «фашызм». Пад абвінавачванні трапляе і старажытная «Пагоня», якую прыдумалі і намалявалі за 700 гадоў да з’яўлення Гітлера.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26487″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У аналы прапаганды, хіба, увойдзе тэкст публіцысткі агенцтва «Regnum» Алы Бронь, пад назвай «Моладзь – будучае Беларусі. Расея яе губляе», якая абураецца ўчынкам няўдзячных кадэтаў. Гэта тая вядомая чацвёрка беларускіх кадэтаў, які апранулі пад форму саколкі з «Пагоняй», сфатаграфаваліся і выклалі здымак у інтэрнэт. Няўдзячныя, бо, аказваецца, што «Пагоня» – гэта нацысцкі сімвал. А таму, як гэта магчыма, што беларусы, якія на думку публіцысткі, гэта «рускія», і зрабілі такі русафобскі ўчынак.

У дыскусіі пра чатырох смелых хлопцаў забываецца адзін факт: кадэты сувораўскай вучэльні апранулі на сябе саколкі з «Пагоняй». Такая іронія лёсу, бо гэта сімвал ВКЛ, якое разбіў Сувораў. З «Пагоняй» – сімвалам паўстанцам 1863 года, якія змагаліся з ідэалагічнымі нашчадкамі Суворава. Але, канешне ж, памяць расейскіх прапагандыстаў не заглядвае так далёка, прапагандысты, хіба, упэўненыя, што «Пагоню прыдумаў» і намаляваў аж сам Адольф у сваёй канцылярыі ў Берліне.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26492″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

«Менавіта нацысцкая свастыка агрэсіі і генацыду хаваецца пад любой сімволікай нацыяналістаў-карабарантаў. Гэта робіць іх неанацыстамі і саўдзельнікамі генацыду супраць сваіх народаў», – такі подпіс бачны пад выявай «Пагоні», што змешчаная ў артыкуле.

Чытайце таксама >>> Ці дастаткова вышыванкі, каб уратаваць Беларусь?

Вядома, гэтая простая «праўда» тычацца ўсіх народаў былога СССР акрамя Расеі. Расейскі трыкалор і георгіеўская стужка ў часе Другой сусветнай вайны выкарыстоўваліся калабаранцкай і хаўруснай для Гітлера «Русской освободительной армией» – канешне ж, сёння з’яўляецца сімвалам «антыфашыстаў», а не «злачынных неанацыстаў».

Артыкул з’яўляецца крокам да балючага прасвятлення, што чалавек, які гаворыць па-руску, зусім не мусіць лічыцца расейцам, а сваёй сталіцай называць Трэці Рым. І як я пісаў раней, узнагарода для Святланы Алексіевіч гэта такая спрытны ўкол шведаў у бок расейскага велікарускага шавінізму, які хацеў бы па ўсім свеце бараніць расейскамоўных, нават калі тыя самі гэтага ніяк не хочуць. Алексіевіч гэта дакладна тыповы выпадак. Паходзіць з Беларусі, піша па-расейску, не можа цярпець Пуціна, расейскую палітыку і абдураны расейскі народ.

Гэта, відаць, кашмарны шок для аўтаркі артыкулу, калі яна цытуе выслоўе пра атамана Сірко, які забіў дзяцей вызваленых ад татараў нявольнікаў, якія хацелі вярнуцца ў Крым, «бо не мог дапусціць, каб недзе жылі рускі, якім падабаецца быць нявольнікамі».

«У нашыя часы так не робяць, але факт застаецца фактам: Расея дазволіла існаванне рускіх русафобаў», – дадае аўтарка.

Напэўна, на яе думку, гэтыя расейскамоўныя не-рускія – як тыя дзеці рускіх нявольнікаў. Размаўляюць па-расейску, хаця нарадзіліся за межамі Расеі і ні за што не хочуць вярнуцца на радзіму. Не раздзяляюць усёй гэтай патрыятычнай істэрыі #крымнаша і #дамаскаша, #Путинвведивойска. І трэба б іх усіх… Аднак сёння ўжо, на жаль, так востра нельга. Таму пакуль такія расейскамоўныя беларусы для аўдыторыі «Regnum» гэта і надалей рускія, толькі такія халерныя «self-hating Russians». На сапраўднае прасвятленне прыйдзецца яшчэ пачакаць.

––––––––––-

* Існуе паняцце «Self-hating Jew» альбо «Габрэй, які ненавідзіць сам сябе» – ужываецца ў розных сітуацыях – у стасунку да габрэяў, якія рэпрэзентуюць антысеміцкія погляды альбо якія крытыкуюць палітыку дзяржавы Ізраіль. Часамі разглядаецца як псіхічны разлад.

Максім Чыгунка, belsat.eu

Стужка навінаў