Макс Корж выклаў новую песню і кліп, дзе ёсць Пагоня і б-ч-б сцяг


Трэк называецца «Контрольный». Кліп пабудаваны на здымках падчас канцэртнай трасы рэпера і ягонай каманды.

На кадрах з’яўляюцца фанаты Маска Каржа са сцягамі, у тым ліку з бел-чырвона-белым.

Музыка падзякаваў сваім прыхільнікам і слухачам у Instagram.

«Дзякуй, мае сябры, за тое што побач не толькі ў цяжкіх сітуацыях, але і ў крутых момантах гэтага жыцця! Ну а Вам дзякуй, мае дарагія, за тое што далі лунінецкім калгаснікам магчымасць дыхаць гэтым светам у поўныя грудзі».

Бліжэйшым часам Макса Каржа можна будзе пабачыць у Вільне, Берліне і Мілане. Гастрольны тур распісаны да канца лета 2019 года. 24 жніўня артыст выступіць у Менску, 31 – у Маскве.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў