Макс Корж: «Са святам, родныя. Лепей позна, чым ніколі»


Макс Корж. Кадр з відэа

Беларускі спявак Макс Корж запісаў ролік, у якім пажадаў беларусам дасягнуць агульнай мары.

«Што датычыць маёй радзімы і ўсяго, што адбылося за гэты год, у людзей з’явілася агульная мара – зрабіць сваю краіну лепшай, чым яна ёсць.

Таму зычу беларусам гэтак жа трымацца разам, знайсці найбольш асцярожныя, але эфектыўныя шляхі для дасягнення гэтай вялікай мары, працягваць трымаць свой непаўторны стыль, патрабаваць павагі да сябе, але не весціся на правакацыі – ні з боку ўлады, ні з боку сваіх эмацыйных таварышаў».

belsat.eu

Стужка навінаў