Макрон паабяцаў аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў за пяць гадоў цалкам аднавіць Саборы Парыжскай Божай Маці, які моцна пацярпеў у выніку моцнага пажару 15 красавіка.

«Мы адбудуем Нотр-Дам, каб ён стаў яшчэ прыгажэйшым. І я хачу, каб гэта было зроблена за пяць гадоў. Мы можам гэта зрабіць, мы будзем мабілізаваныя», – сказаў Макрон у тэлезвароце да нацыі ў аўторак.

Па словах прэзідэнта, французы ў сілах «ператварыць гэта няшчасце ў магчымасць згуртавацца, глыбока задумацца пра тое, кім мы былі і кім мы павінны быць, і стаць лепш».

Макрон таксама падзякаваў пажарным, што рызыкавалі жыццём падчас тушэння полымя, а таксама тым, хто выказаў гатоўнасць ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю сабора.

Моцны пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся 15 красавіка ўвечары. Агонь знішчыў усе драўляныя канструкцыі даху святыні, абрынуў шпіль. Паліцыя разглядае пажар як ненаўмысны.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў