Макей: З боку Расеі гучалі абсалютна непрымальныя прапановы па інтэграцыі


У дарожнай мапе інтэграцыі Расеі і Беларусі не будзе пункта пра адзіную валюту. Але бакі будуць працаваць над адзіным падатковым кодэксам, распавёў у інтэрв’ю РБК кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

«Перш чым казаць пра ўвядзенне нейкай адзінай валюты, стварэнні адзінага эмісійнага цэнтру, трэба спачатку стварыць нармальнае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і ліквідаваць усе барʼеры і перашкоды», – сказаў Уладзімір Макей.

Hавiны
Беларусь і Расею чакаюць адзіныя валюта і парламент? На гэта намякнуў прэс-сакратар МЗС
2019.09.20 15:01

 

Паводле Макея падчас абмеркавання плана інтэграцыі з расейскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя» прапановы. Напрыклад, пра стварэнне некалькіх наднацыянальных структураў. Беларускі бок з гэтым не пагаджаецца.

Hавiны
«Каб не было маніпуляцыяў». Улады хаваюць дэталі інтэграцыі ад беларусаў
2019.09.18 16:48

Уладзімір Макей таксама выказаў меркаванне, што 8 снежня кіраўнікі Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць падпісаць дарожную мапу інтэрацыі. Але гэта будзе магчымым толькі пасля таго, калі кіраўнікі краінаў дамовяцца пра вырашэнне актуальных праблемаў.

«Мы зацікаўлены ў тым, каб мы вырашылі ўсе гэтыя абуральныя пытанні, якія ляжаць сёння на паверхні. Я думаю, што калі яны не будуць вырашаны, то казаць пра падпісанне праграмы далейшых крокаў будзе цяжка. Таму што мы не зразумеем логікі нашых партнёраў», – падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Меркаванні
Інтэграцыйны ўдар Крамля
2019.09.17 12:55

Кіраўнікі дамаўляюцца, але дэталі не паведамляюць

Дамова 1999 года паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае стварэнне агульнага парламенту, Савету міністраў, суду. Таксама Саюзная дзяржава мусіць мець свае герб, сцяг, гімн, адзіную валюту.

Апрача таго, у аб’яднанні дзвюх краінаў мусяць быць адзіная грашова-крэдытная, валютная, падатковая і коштавая палітыка; адзіныя правілы канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў; аб’яднаныя транспартная і энергетычная сістэмы; адзіная гандлёвая і мытна-тарыфная палітыка; адзінае заканадаўства аб замежных інвестыцыях і іншыя функцыі.

Hавiны
МЗС Літвы пра інтэграцыю Расеі і Беларусі: «не выключана, што ёсць нейкія сакрэтныя пратаколы»
2019.09.17 12:44

Пры гэтым улады Беларусі адмаўляюцца апублікаваць праграму інтэграцыі з Расеяй, якую падпісалі 6 верасня прэм’еры дзвюх краінаў. Афіцыйна адзначаецца, што праграма пакуль мае статус працоўнага дакументу, бо яе мусяць зацвердзіць кіраўнікі Беларусі і Расеі ў снежні разам з пакетам дарожных мапаў, у якіх і будзе «дэталізацыя эканамічных дамоўленасцяў паміж бакамі».

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў