Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей плануе сустрэцца з новым амбасадарам Расеі Дзмітрыем Мезенцавым, «як толькі ён прыедзе» у Менск. Гэта звычайная практыка, заявіў міністр у размове з журналістамі 23 траўня, паведамілі ў МЗС.
«Калі паслы любой краіны прыбываюць у Беларусь, адразу ж, праз дзень, два, тры максімум, адбываецца сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў, дзе паслы той ці іншай краіны ўручаюць копіі даверчых грамат», – сказаў міністр.
Ён таксама адзначыў: усе фармальнасці, звязаныя з прызначэннем пасла, выкананыя.
Уладзімір Макей паведаміў, што падчас сустрэчы ў Маскве з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым будзе абмяркоўваць, у тым ліку, і нафтавае пытанне.
МГ belsat.eu