Макей распавёў пра вызваленне Насты Рыбкі


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам даручэнне Аляксандра Лукашэнкі неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Настассі Вашукевіч, больш вядомай, як Наста Рыбка.

«Усе даручэнні кіраўніка краіны, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін», – цытуе TUT.BY словы Макея.

«Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб яўцы, яна можа прыляцець у Менск, але павінна па першым патрабаванні з’яўляцца ў суд», – растлумачыў Макей.

Маскоўская паліцыя 17 студзеня затрымала ў аэрапорце «Шарамецьева» чатырох асобаў, якіх дэпартавалі з Тайланду. Сярод іх Алекс Лэслі (Аляксандр Кірылаў), Наста Рыбка (Настасся Вашукевіч), Марыя Жаркова і Андрэй Жэжка. 19 студзеня Нагацінскі раённы суд Масквы на 72 гадзіны працягнуў затрыманне Настассі Вашукевіч і Аляксандра Кірылава. Абранне меры стрымання адклалі. 22 студзеня суд вызваліў беларусаў.

Абноўлена
Рыбка і Леслі на волі, пытаннем вызвалення беларусаў займаўся сам Лукашэнка
2019.01.22 15:15

СК, belsat.eu

Стужка навінаў