22 студзеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова з міністрам замежных справаў Беларусь Уладзімірам Макеем.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых расейска-беларускіх стасункаў і бягучыя праблемы ў сферы стратэгічнай стабільнасці і кантролю над узбраеннямі, паведамілі ў МЗС Расеі.
У беларускім МЗС дадалі, што Макей праінфармаваў калегу аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі і аб маючых адбыцца «маштабных палітычных мерапрыемствах у Беларусі».
Пра якія канкрэтна «маштабныя палітычныя падзеі» вялося падчас размовы не ўдакладняецца. Магчыма, гаворка ідзе пра гэтак званы Усебеларускі народны сход, які пройдзе 11-12 лютага і якому могуць надаць канстытуцыйны статус.
Існуе меркаванне пра тое, што Расея падштурхоўвае ўлады Беларусі да канстытуцыйнай рэформы і транзіту ўлады. Раней расейскія чыноўнікі, у тым ліку сам Лаўроў, звярталі вялікую ўвагу на важнасць зменаў Канстытуцыі ў Беларусі.
МГ belsat.eu