Макей распавёў, калі Лукашэнка наведае Аўстрыю


Першы візіт у краіны ЕЗ за апошнія тры гады Аляксандр Лукашэнка зробіць у Аўстрыю. 12 лістапада кіраўнік Беларусі наведае з афіцыйным візітам Вену. Пра гэта распавёў Уладзімір Макей, піша DW.com.

«Мы знаходзімся ў вельмі шчыльным кантакце з нашымі аўстрыйскімі партнёрамі і прапрацоўваем эканамічную частку праграмы. Акрамя гэтага, запланаваны перамовы прэзідэнтаў Аўстрыі і Беларусі», – сказаў Уладзімір Макей.

Hавiны
Дзе нашая вонкавая палітыка? Аналізуем мапу дыпламатычных кантактаў Лукашэнкі
2017.10.16 11:14

Апошні раз кіраўнік Беларусі наведваў Еўрапейскі Звяз у траўні 2016 года. Да гэтага Аляксандр Лукашэнка не мог выязджаць, паколькі ЕЗ увёў у дачыненнеі да яго санкцыі. У Італіі кіраўнік Беларусі сустракаўся з прэзідэнтам краіны і наведаў Ватыкан.

Фота
Лукашэнка запрасіў Папу Францішка ў Беларусь, падараваў копію крыжа Еўфрасінні і галаграфічную ікону
2016.05.21 13:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў