Макей распавёў Дзярждэпу ЗША пра «нюансы» прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі


Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 22 ліпеня адбылася тэлефонная размова паміж Уладзіміра МАкеем і намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам.

Паводле беларускага МЗС, размова адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.

«Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх стасункаў, закранулі бягучыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Па просьбе амерыканскага боку У.Макей дэталёва праінфармаваў суразмоўцу пра нюансы прэзідэнцкай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь», – паведамляецца на сайце МЗС.

Нагадаем, 22 ліпеня Цэнтрвыбаркам, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, ухваліў рашэнне паменшыць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках. На думку праваабаронцаў, гэтае рашэнне фактычна знішчыла апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі, выбары ў Беларусі «перайшлі ў стадыю спецаперацыі па захаванню статус-кво ў краіне».

Hавiны
Уладзімір Макей: «Запэўніваю вас, што рэжым моцны»
2020.06.26 18:12

Праваабаронцы заяўляюць, што ўлады Беларусі дэманструюць «беспрэцэдэнтны ўзровень ціску на ўдзельнікаў выбарчага працэсу». За кратамі знаходзяцца 25 палітвязняў. У перыяд з 6 траўня па 20 ліпеня былі зафіксаваныя мінімум 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, 190 чалавек атрымалі агулам 2607 содняў арышту.

Аб’ектыў
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўзялася за назіральнікаў
2020.07.22 23:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў