Макей паразмаўляў з Майкам Пампэа пра «энергетычную бяспеку»


13 сакавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампэа.

«Кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў абмеркавалі вынікі візіту Дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь 1 лютага 2020 года. А таксама пытанні двухбаковай супрацы, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня ды тэматыку энергетычнай бяспекі», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

ВІДЭА
Лукашэнка шукае новага спонсара. Ці паверыць яму Захад?
2020.03.07 09:05

1 лютага Майк Пампэа паабяцаў забяспечваць Беларусь нафтай на 100 %. Пазней кіраўнік Беларусі заявіў, што прасіў Пампэа «дапамагчы нам [Беларусі] з інфраструктурай і пастаўкамі нафты».

Hавiны
Лукашэнка разлічвае на крэдыт ЗША на будаўніцтва новага нафтапроваду ў Беларусь
2020.03.03 13:12

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў