Макей: летась завялі 5 крымінальных справаў за ўдзел беларусаў у ваенных канфліктах


Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей 9 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у Менску, паведамляе TUT.BY.

«Летась распачалі пяць крымінальных справаў паводле артыкулу аб удзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вербаванні або падрыхтоўкі асобаў да такога ўдзелу, асуджана чатыры асобы, 12 асобам вынесены афіцыйныя папярэджанні», – цытуе кіраўніка МЗС Беларусі TUT.BY.

У лістападзе 2017 года журналісты Belsat.eu высветлілі, што адзін з асуджаных за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе, вярнуўся на фронт, каб ваяваць супраць Украіны.

Колькі беларусаў прайшлі праз вайну на Данбасе? Расследаванне «Белсату»

Грамадзяне Беларусі складаюць трэцюю па колькасці нацыянальную групу сярод удзельнікаў вайны на Данбасе пасля ўкраінцаў і расейцаў. Паводле самых стрыманых ацэнак, агульная колькасць удзельнікаў канфлікту з беларускімі пашпартамі за чатыры гады дасягае 1 тыс. чалавек.

Беларусы на баку расейскіх баевікоў

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары