Кіраўнік МЗС Беларусь Уладзімір Макей пракаментаваў інфармацыю аб ініцыятыве перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца.
«Наўрад ці што-небудзь залежыць ад месца правядзення перамоваў. Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для зʼяўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе ўцягнутыя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта «іншыя», але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця», – цытуе Макея афіцыйны акаунт МЗС у Фэйсбуку.
Паводле кіраўніка МЗС, «не Беларусь напрошвалася ў якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў па Украіне, а кіраўнікі краінаў Нармандскія чацвёркі выказалі просьбу да прэзідэнта Лукашэнкі прыняць у сябе ўдзельнікаў сустрэч па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту».
«У адрозненне ад іншых, Беларусь за лаўрамі міратворца ня гоніцца. Але: гэта канфлікт у нашай сямʼі, у нашым рэгіёне, і мы кроўна зацікаўлены ў яго вырашэнні. Мы – не ўдзельнікі перамоваў, але прэзідэнт Рэспублікі Беларусь неаднаразова прапаноўваў розныя варыянты ўрэгулявання гэтага крызісу, у тым ліку гатоўнасць забяспечыць кантроль беларускімі міратворцамі украінска-расейскай мяжы і лініі судакранання», – адзначыў Макей.
AP: Вчера прозвучало заявление Президента Казахстана Н.Назарбаева о возможности поиска альтернативного места проведения…
Opublikowany przez МИД Беларуси Czwartek, 18 stycznia 2018
Нагадаем, прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаева заявіў, што з прапановай перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца выступіў прэзідэнт Доналд Трамп. «Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане… Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», – падкрэсліў ён.
ІІ, belsat.eu