Макей абмеркаваў з польскім бокам пытанне дыверсіфікацыі паставак нафты па «Дружбе»


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей правёў у фармаце відэаканферэнцыяў перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам і ўпаўнаважаным урадам Польшчы па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі пра сітуацыю з каронавірусам, а таксама закранулі ў гэтай сувязі праблематыку гандлёвага транзіту і эканомікі.

Падчас перамоваў з Пятром Наімскім Уладзімір Макей абмеркаваў пытанні дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь і магчымую супрацу бакоў у гэтай сферы.

Раней упаўнаважаны польскага ўраду ў справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі заяўляў, што Польшча зацікаўленая ў транзіце нафты ў Беларусь праз сваю тэрыторыю. Упаўнаважаны казаў, што ў выпадку, калі Беларусь набудзе нафту і яе трэба будзе даставіць на НПЗ, то польскі бок прадставіць сваю транзітную інфраструктуру.

Hавiны
Польшча гатовая пастаўляць нафту ў Беларусь. PERN ужо шукае падрадчыка
2020.02.28 16:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў