Македонію перайменавалі ў Паўночную Македонію


Фота rambler.ru

Парламент Македоніі 11 студзеня прагаласаваў за перайменаванне краіны ў Паўночную Македонію.

Унясенне адпаведных паправак у канстытуцыю падтрымаў 81 з 120 дэпутатаў, паведамляе Reuters. Апазіцыя, якая выступае супраць перайменавання, байкатавала галасаванне.

Улады Македоніі пайшлі на перайменаванне краіны дзеля ўрэгулявання шматгадовай спрэчкі з Грэцыяй, якая перашкаджала ўступленню краіны ў Еўразвяз і НАТА. У 2018 года краіны заключылі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі. Парламент Грэцыі яго пакуль не ратыфікаваў.

Супраць перайменавання Македоніі выступалі мясцовыя нацыяналістычна настроеныя грамадзяне. Восенню ў краіне прайшоў кансультацыйны рэферэндум, які не быў прызнаны праз нізкую яўку.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары