Майкл Пампэа: ЗША падтрымаюць беларусаў на шляху да свабоды


Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа ў інтэрв’ю Fox News заявіў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка «сам сябе прывёў да прысягі».

«Аляксандр Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі (пад час інаўгурацыі, – заўв. «Белсат»). (…) Мы ведаем, чаго хоча народ Беларусі. Людзі хочуць нечага іншага. Яны хочуць свабоды».

Злучаныя Штаты будуць будуць спрабаваць падтрымаць беларусаў, якія хочуць пераменаў, дадаў дзяржсакратар ЗША і падкрэсліў, што ўмяшанне Расеі ў сітуацыю ў Беларусі недапушчальнае і толькі «ускладніць стасункі паміж усімі краінамі рэгіёну».

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў