Майкл Блумберг – нашчадак эмігрантаў з Беларусі


Майкл Блумберг

Адзін з самых багатых людзей свету Майкл Блумберг – нашчадак эмігрантаў з Беларусі і Літвы, піша foxbusiness.com, спасылаючыся на кнігу Эндру Ціша і Мэры Скафідас «Journeys: An American Story».

Аўтары кнігі распавядаюць гісторыі 72 уплывовых амерыканцаў, нашчадкаў эмігрантаў, у тым ліку і Майкла Блумберга.

Ягоны дзядуля і бабуля паходзілі з Беларусі і Літвы. У Злучаныя Штаты прыехалі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Паводле «Forbes», Майкл Блумберг валодае маёнткам у памеры $ 53 млрд і ўваходзіць у ТОП-15 самых багатых людзей свету.

Сёлета Лары Кінг – адзін з самых вядомых у свеце тэлевядоўцаў і журналістаў – распавёў пра свае беларускія карані.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары