Майк Пампэа: у бліжэйшы час мы прызначым амбасадара ў Беларусь


Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што Вашынгтон у бліжэйшы час прызначыць амбасадара ў Беларусь. Пра гэта піша БелТА.

«У бліжэйшы час мы прызначым амбасадара. Ён будзе тут, і вы ўбачыце, што мы працуем над тым, каб забяспечыць ваша эканамічнае развіццё, каб амерыканскія прадпрыемствы прыбывалі сюды, і людзі ўносілі адпаведны ўклад у развіццё сваёй супольнасці, стварэнне працоўных месцаў. Мы гатовыя падтрымаць вас у гэтым напрамку», – адзначыў Пампэа.

Майк Пампэёў і Аляксандр Лукашэнка.
Фота: KEVIN LAMARQUE / Reuters / Forum

Падчас сустрэчы Лукашэнка адзначыў канструктыўную супрацу паміж Беларуссю і ЗША ў розных сферах, у прыватнасці ў супрацьдзеянні тэрарызму. Пампэа заявіў, што Злучаныя Штаты высока ацэньваюць ролю Беларусі ў гэтым пытанні. «Я спадзяюся, што мы можам далей развіваць нашыя стасункі ў гэтым кірунку», – дадаў ён.

ЗША таксама працягнуць надаваць увагу пытанням правоў чалавека, адзначыў дзяржсакратар.

«У нас ёсць занепакоенасць па гэтым пытанні, і мы будзем працягваць прасоўваць рэформы, каб правы людзей былі абароненыя, – сказаў ён. – Мы ўпэўненыя, што разам зможам дамагчыся поспеху ў нашых стасунках».

«Я спадзяюся, што мы можам далей развіваць нашыя адносіны ў напрамку інвестыцыяў для таго, каб Беларусь мела суверэнітэт і незалежнасць. Я так разумею, гэта тое, што вы хочаце», – сказаў Пампэа.

Ён адзначыў, што вывучыў некалькі справаздачаў і ведае аб доўгай гісторыі беларуска-расейскіх стасункаў.

«Але мы не гаворым пра выбар паміж намі і імі. Мы гаворым аб дыпламатычных адносінах», – падкрэсліў дзяржсакратар.

Hавiны
Вяртанне амбасадараў, падтрымка незалежнасці. Чаго чакаць ад візіту Пампэа ў Беларусь?
2020.02.01 08:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў