Майк Пампэа заявіў, што ЗША і еўрапейскія краіны рыхтуюць санкцыі супраць уладаў Беларусі


Кіраўнік Дзярждэпартамента Майк Пампэа запатрабаваў неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў у Беларусі і заклікаў афіцыйны Менск спыніць гвалт.

Як паведамляе Reuters, Пампэа паведаміў, што ЗША і еўрапейскія партнёры разам абдумваюць пытанне аб увядзенні мэтавых санкцыяў супраць усіх, хто мае дачыненне да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Раней Reuters са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляла, што санкцыі супраць уладаў Беларусі разам абмяркоўваюць ЕЗ, Вялікая Брытанія, ЗША і Канада. Паводле крыніцы, санкцыі могуць быць уведзеныя ў бліжэйшай будучыні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў