Майк Пампэа напісаў свае ўражанні пасля наведвання беларускага ПВТ


Падчас візіту ў Беларусь Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа наведаў Парк высокіх тэхналогіяў у Менску. Амерыканскі чыноўнік апісаў ўражанні ў сваім Twitter.

«Натхнёны тым, што ўбачыў у ПВТ. Выдатны прыклад таго, як Беларусь можа рэалізаваць свой незвычайны патэнцыял росту дальнабачнай эканамічнай палітыкай і разумным рэгуляваннем», – напісаў кіраўнік Дзярждэпу ЗША Майк Пампэа ў сваім Twitter.

Асноўнымі спажыўцамі прадуктаў ПВТ з’яўляюцца краіны ЕЗ і ЗША (больш за 90 %). Экспарт праграмнага забеспячэння ў ЗША у мінулым годзе перавысіў 900 мільёнаў долараў. Агулам ЗША з’яўляецца найбуйнейшым інвестарам Парку высокіх тэхналогіяў. Тут працуе 62 кампаніі з амерыканскім капіталам.

Hавiны
Майк Пампэа: ЗША гатовыя забяспечваць Беларусь нафтай на 100 %
2020.02.01 12:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў