Махляры «выцягнулі» з менскіх гульнявых аўтаматаў больш за $ 100 тыс.


У гульнявых установах Менску выкрытая серыя махлярстваў, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

У поле зроку аператыўнікаў трапіла група зламыснікаў з Беларусі ды Расеі. На працягу як мінімум года яны праводзілі махінацыі з выйгрышнымі камбінацыямі на гульнявых аўтаматах, усталяваных у розных раёнах беларускай сталіцы, і завалодалі грашыма ў асабліва буйным памеры. Маладых людзей затрымалі.

Каб незаконна атрымаць грошы, махляры выкарыстоўвалі кампютары, сродкі мабільнай сувязі і прыстасаванні, што аказваюць уздзеянне на выпадковы вынік гульні. Наведваючы гульнявыя ўстановы, яны падкуплялі ахоўнікаў альбо адміністратара працэнтамі ад будучых незаконных выйгрышаў.

Тыя, у сваю чаргу, усталёўвалі ў гульнявыя аўтаматы спецыяльную электронную прыладу і паведамлялі пра гэта змоўшчыкам. Праз нейкі час да такіх аўтаматаў падыходзіў «свой» гулец і выйграваў буйныя грошы.

Упраўленне Следчага камітэту па Менску распачала крымінальную справу паводле ч.4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Толькі па двух эпізодах страты склалі Br 23 тыс. Паводле дадзеных праваахоўных органаў, агульная сума скрадзенага перавышае $ 100 тыс.

На дадзены момант фігурантамі справы з’яўляюцца больш за 10 асобаў (частка з іх знаходзіцца ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму, астатнія адпушчаныя пад абавязак аб яўцы).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў