Махляры выманілі $ 850 з гарадзенца, які хацеў набыць біткоіны


Міліцыя шукае махляроў, якія праз інтэрнэт выманілі грошы ў 20-цігадовага гарадзенца.

Ён хацеў укласці свае зберажэнні ў крыптавалюту. Прадаўца знайшоў у адной з груп у «Telegram», паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Малады чалавек перавёў Br 1 тыс. на рахунак у банку за набыццё біткоінаў, аднак валюты не дачакаўся.

Неўзабаве гарадзенец другі раз паспрабаваў набыць крыптавалюту, прадаўца зноў жа знайшоў у адной з групаў «Telegram». Гэтым разам ён перавёў Br 790 (каля $ 850 разам з першым пераводам), і зноў нічога не атрымаў.

Па дадзеным факце праваахоўнікі правялі праверку, якая пацвердзіла склад злачынства – махлярства. Цяпер міліцыянты ўсталёўваюць асобы парушальнікаў.

Праваахоўнікі раяць пры ўдзеле ў абмене крыптвалютаў вывучыць механізмы правядзення блокчэйн-транзакцый, забеспячэнне бяспекі пры такіх транзакцыях, выбіраць правераных контрагентаў, і ў любой сітуацыі не губляць пільнасць.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў