Магутны выбух у Бэйруце: дзясяткі загінулых, тысячы пацярпелых


У Бэйруце ў раёне порта адбыўся магутны выбух, лік ахвяраў ідзе на дзясяткі.

Паводле папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся на складзе піратэхнікі.

Выбухная хваля пашкодзіла будынкі ў раёне 10 кіламетраў, паведамілі відавочцы. Быў пашкоджаны ў тым ліку будынак расейскай амбасады.

Загінулі па меншай меры 10 чалавек, перадае Reuters. Ліванскі тэлеканал «Аль-Маядзін» паведаміў, што параненыя сотні жыхароў Бэйруту. Афіцыйна ўлады яшчэ не назвалі колькасць ахвяр.

Міністр аховы здароўя Лівана Хамад Хасан толькі пацвердзіў, што параненых вельмі шмат.

Пазней улады Лівана заявілі, што колькасць пацярпелых вырасла да 25 чалавек, пацярпелі больш за 2500.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух не быў тэрактам. Улады заяўляюць, што здэтанаваць маглі выбуховыя рэчывы, канфіскаваныя ліванскімі ўладамі.

KA belsat.eu

Стужка навінаў