Магнітагорск: апазнаныя целы ўсіх 39 загінулых


Целы ўсіх 39 чалавек, якія загінулі пры абрушэнні пад’езда жылога дома ў Магнітагорску, апазнаныя. Пра гэта ў пятніцу журналістам паведаміў першы намеснік міністра МНС РФ Аляксандр Чупрыян, перадае ТАСС.

Сёння ў Магнітагорску таксама развітваюцца з першымі загінулымі: цягам дня будуць пахаваныя шэсць чалавек.

Раніцай 31 снежня ў Магнітагорску адбылося абвальванне перакрыццяў у адным з падʼездаў жылога дома. Асноўная версія следства – выбух бытавога газу. Пошукава-выратавальная аперацыя доўжылася чатыры дні і праходзіла кругласутачна. 3 студзеня МНС абʼявіла аб яе завяршэнні.

У першыя гадзіны пасля трагедыі былі выратаваны 18 чалавек, яшчэ шасцярых, тым ліку дваіх дзяцей, супрацоўнікі МНС выратавалі ў ходзе далейшай аперацыі пры разборы завалаў.

Абноўлена
Колькасць ахвяраў у Магнітагорску ўзрасла да 38 асобаў. Галоўнае
2019.01.02 08:47

КА, belsat.eu

Стужка навінаў