Магілёўцы супраць помніка Лукашэнку... пры жыцці


«Пачакаем, пакуль ён сыдзе ў іншы свет» – «Белсат» распытаў беларусаў, калі і дзе варта паставіць помнік кіраўніку дзяржавы.

Як паведаміла газета «Звязда», у Шклове распрацоўваюць турыстычны маршрут для аматараў Лукашэнкі. У яго ўжо ўваходзіць дом і школа будучага кіраўніка Беларусі, а таксама «Трафімава крыніца», якую добраўпарадкаваў дзядуля Аляксандра Лукашэнкі. У аддзеле па ідэалогіі Шклоўскага райвыканкаму кажуць пра сапраўднае паломніцтва да крыніцы, і не толькі афіцыйных дэлегацыяў. Цяпер маршрут «Малая радзіма» будуць пашыраць і ўдасканальваць.

Ці варта пайсці далей, і паставіць помнік самому Лукашэнку? «Белсат» распытаў жыхароў Магілёва. Як бачым, з дзевяці магілёўцаў толькі адзін наўпрост выказаўся, каб кіраўніку дзяржавы паставілі помнік пры жыцці.

Вось некалькі меркаванняў жыхароў Магілёва:

«Толькі тут, у Магілёве, у цэнтры гораду».

«Я разумею, у вайну, калі людзі рызыкавалі жыццём, гэта было заслужана. А гэта – не».

«Пры жыцці ставіць помнікі дзіўна. Гэта ўжо пахне паўднёвымі рэспублікамі з іх дыктатарамі».

«На могілках яму помнік трэба!»

ВІДЭА
Прэзідэнт Туркменістану пад апладысменты падняў залатую штангу
2018.11.02 12:44

ЯС, belsat.eu

Стужка навінаў