Магілёўцы пра беларускае войска: Лепшых за магілёўскіх спецназаўцаў нідзе няма


Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў Магілёва, ці здольнае беларускае войска абараніць Беларусь.

«Я не думаю, што на нас нехта нападзе, але канешне патрэбная армія, якая зможа адбіць кожную атаку», – лічыць адна з апытаных жанчын.

«Пакуль нападаць на нас ніхто не збіраецца. Баяздольнасць у нас будзе сто адсоткаў. Калі прыйдзе час змагацца, тады і я пайду і ўсе мае сябры ды знаёмыя», – кажа мужчына.

«Калі б пачалі вайну, беларуская б армія нармальна справілася», – разважае малады чалавек.

«Лепшых за магілёўскіх спецназаўцаў нідзе няма», – выказаў меркаванне яшчэ адзін мінак.

Больш меркаванняў у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў