Магілёўскія сацыял-дэмакраты папрасілі мясцовых чыноўнікаў усталяваць помнік Цішку Гартнаму


Цішка Гартны з сынам Алегам (1932 г.)

Магілёўскія сацыял-дэмакраты звярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай паставіць помнік літаратару і дзяржаўнаму дзеячу БССР Цішку Гартнаму (сапраўднае імя Зміцер Жылуновіч) і назваць у яго гонар гарадскі сквер.

«Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) гарантуе арганізацыю збору сродкаў на гэты помнік», – гаворыцца ў лісце, які першы намеснік БСДП (Грамада) Ігар Барысаў накіраваў у Магілёўскі гарвыканкам.

11 красавіка, у 79-ю гадавіну са дня смерці Цішкі Гартнага, магілёўскія сацыял-дэмакраты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі на месцы, дзе яго маглі пахаваць, а менавіта ў лесе каля былой псіхіятрычнай больніцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”161822″ img_size=”large”][vc_column_text]На фота ў нізе: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі 

Цішку Гартнага выключылі з кампартыі (ВКП(б) у 1931 годзе з фармулёўкай «за сувязь з ..нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны ў 1936, пераведзены 1937-м у Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (паводле афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках – скончыў жыццё самагубствам).

«У Магілёве няма ніводнага помніка беларусам – бюсты і мемарыяльныя дошкі я не маю на ўвазе. Гэта няправільна. Магілёў – беларускі горад, мы павінны паважаць тых, дзякуючы каму мы ёсць. Не было б такіх людзей, як Зміцер Жылуновіч, былі б мы незалежнымі? Незалежнасць – гэта каштоўнасць, як для апазіцыі, так і для ўлады. Помнік Цішкі Гартнага будзе толькі спрыяць умацаванню нашай дзяржавы», – заявіў Ігар Барысаў у каментары belapan.by.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў