Магілёўскі міліцыянт Вова: «Мой заробак з вашых падаткаў? Не ведаў»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”219635″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Уладальнік кавярні ў Магілёве апублікаваў відэа пра тое, як працуе беларуская міліцыя.

22 чэрвеня Максім Кандраценка, уладальнік кавярні «Рэспубліка» ў цэнтры Магілёва, зладзіў з сябрамі свята для дзяцей са зборам цацак для дзіцячых дамоў: маленькія магілёўцы малявалі крэйдай на бруку вуліцы Ленінскай, кавярня частавала іх какавай, побач выступаў музыка.

Свята спынілі чатыры міліцыянты, якія прыехалі «па званку ў 102 са скаргай на парушэнне грамадскага парадку».

«Яны не сказалі, хто званіў, адкуль. Мы музыку звярнулі, але я ўдакладніў у іх дакументы», – кажа ў размове з «Белсатам» Максім. – «І з гэтага ўсё пачалося».

Размову з міліцыяй Максім выклаў у інтэрнэце – за суткі відэа сабрала больш за 2500 тыс. праглядаў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=C8xNjo4QBjI”][vc_column_text]Просьбу Максіма прадставіцца міліцыянты праігнаравалі: маўляў, дастаткова формы, а калі не – то кабуры.

– А можна вашыя дакументы?
– А што – не бачна, што я супрацоўнік міліцыі?
– Не, не бачна.
– Хадземце, я вам у машыне пакажу.

Фактычна, сваё пасведчанне паказаў толькі адзін супрацоўнік з пяці. Яшчэ адзін проста памахаў ім перад носам Максіма. Іншы міліцыянт прадставіўся коратка: «Вова». Праваахоўнікі не былі ўпэўненыя, затрымоўваюць яны Максіма або не, а калі затрымоўваюць – за што менавіта.

Патруль забыўся ўцямна растлумачыць Максіму падставы абмежавання ягоных правоў і свабодаў, а таксама ягоныя правы і абавязкі.

Правы і абавязкі саміх міліцыянтаў ім пачаў тлумачыць Максім і ягоныя сябры. Мужчыны распавялі таксама міліцыянту адкуль бяруцца грошы на ягоны заробак.

– Вы на нас працуеце. Мы для вас падаткі плацім, – кажа ў размове з Вовам уладальнік кавярні.
– Менавіта на вас? Вы мне плаціце зарплату?
– Канешне! А вы думалі – хто?
– Вось менавіта вы?
– Ён плаціць, я плачу. Куды пальцам не ткні – любы іпэшнік і прадпрымальнік. Гэта твой заробак, Валодзя.
– Не ведаў.

Калі пасля чарговай адмовы міліцыянтаў прадʼявіць дакументы Максім адмовіўся паказаць свае, міліцыянты заламалі яму рукі і адвялі ў машыну.

«Хлопца, які здымаў, і мяне адвезлі ў апорны пункт на вуліцы Крыленка. Яны, аднак, не ведалі, што нам прыпісаць. Мы прасядзелі там паўтары гадзіны – нічога не склаўшы, нас адпусцілі», – кажа прадпрымальнік.

Цяпер Максім Кандраценка мае намер абскардзіць дзеянні міліцыянтаў у пракуратуры, ува Упраўленні асабістай бяспекі, а таксама ў судзе.

Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў