Магілёўскі ідэолаг адмовіла ў пікеце супраць сябе самой


Намесніца старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ала Галушка адмовіла магілёўскім апазіцыянерам у правядзенні 14 траўня пікету. Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў збіраліся правесці сход на стадыёне па вуліцы Чэлюскінцаў з патрабаваннем адстаўкі Алы Галушкі, адказнай за ідэалагічную працу.

Ала Галушка.
Фота: oobsg.by

Як распавёў у каментары belsat.eu Уладзімір Шанцаў, заяўнікі, згодна з заканадаўствам, апавяшчалі пра намер правесці масавую акцыю ў дазволеным для гэтага месцы. Але на падставе таго, што ў звароце было напісана слова «заява», а не «апавяшчэнне», ім было адмоўлена.

Hавiны
У Магілёве яма на дарозе стала прычынай гібелі фатографа
2019.05.14 10:22

«Заяву трэба падаваць за 15 дзён, але мы падавалі апавяшчэнне. Хоць і назвалі яго заявай. Але з тэксту зразумела, што гэта апавяшчэнне. Мы не прасілі дазволу, мы апавясцілі, што праводзім пікет», – адзначыў актывіст.

З прычыны адмовы, магілёўскія апазіцыянеры «не сталі гуляць у гульню словаў», змянілі слова ў тэксце і падалі апавяшчэнне на іншую дату, распавёў Уладзімір Шанцаў.

«Пачакаем яшчэ тыдзень», – дадаў ён.

Прычынай правядзення пікету актывіст назваў адхіленне ўсіх заявак на масавыя акцыі на падставе розных нагодаў.

Hавiны
Старшыні Магілёўскага гарвыканкаму накіравалі зварот: патрабуюць знайсці вінаватых у смерці фатографа
2019.05.14 12:15

«У агляднай мінуўшчыне ніводны пікет, ніводная масавая акцыя апазіцыйным партыям дазволеныя не былі», – сказаў суразмоўца.

Таксама ён назваў практычна не магчымымі ўмовы заключэння дамоваў на правядзенне масавых акцый і залішнюю забюракратызаванасць працэсу. Прычыны гэтага заяўнікі пікету бачаць у тым, што Ала Галушка не спрашчае бюракратычныя працэдуры і робіць лягчэйшым жыццё гараджанаў – «яна не на сваім месцы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў