Магілёўскі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне пікету на гаўбцы


Марш волі ў Менску, 6 снежня 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Палітык Уладзімір Шанцаў атрымаў адказ ад Магілёўскага гарвыканкаму на сваё ўведамленне аб правядзенні пікета на ўласным гаўбцы: вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

У лісце напісана, што Шанцаў не выканаў асноўныя патрабаванні Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і таму дазволіць правядзенне пікетавання не ўяўляецца магчымым, бо масавыя мерапрыемствы можна праводзіць толькі ў выдзеленых месцах.

«Да чаго мы ўвогуле дайшлі, што міліцыя пачала ганяць людзей за дзеянні ў іхнай уласнай кватэры. Чаму я ўвогуле павінен запытваць дазвол у гарвыканкама на дзеянні на сваім уласным гаўбцы? Мой гаўбец – мой гаўбец! Зараз нашая рэчаіснасць нагадвае старонкі раману Дж. Оруэла «Скотны двор». Але наша краіна не будзе ніякім скотным дваром, дзе адным можна ўсё, а іншым – нічога», – пракаментаваў адказ гарвыканкаму Уладзімір Шанцаў.

Гісторыі
Міліцыянты прыехалі ў кватэру магілёўца, каб зняць сцяг, але забралі ўсю тэхніку
2020.12.08 17:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў