Магілёўскі аблвыканкам уручыў узнагароду спартсменцы з «ДНР»


На XVII адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах па сучасным пяцібор’і на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкаму ўзялі ўдзел спартоўцы з «Данецкай народнай рэспублікі».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Магілёўскага абласнога цэнтру алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяціборʼі. Спаборніцтвы прайшлі яшчэ ў 2017 годзе.

Скрыншот гэтага паведамлення апублікавала выданне pressball.by.

Госці з «ДНР» не засталіся без узнагарод. У адным з відаў праграмы, у спаборніцтвах юніёрак 1997 нараджэння, бронзавы медаль заваявала Анастасія Шаўчэнка.

Скрыншот з moghorse.by

Пазней інфармацыя пра ўдзел спартоўцаў з «ДНР» была выдаленая. Але зассталася ў архіве «Google».

У 2017 годзе Анастасія Шаўчэнка заняла III месца ў Кубку «ДНР» па конным спорце.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў