Магілёўскага праваабаронцу асудзілі на 10 содняў арышту


Міліцыя 15 траўня затрымала сябра магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна», журналіста-фрылансера Аляксандра Буракова (Сашу Райкана). Сёння ж яго пакаралі 10 соднямі адміністратыўнага арышту, піша spring96.org.

Аляксандра Буракова (Сашу Райкана) затрымалі каля 11:00 на кватэры, дзе ён жыў. Міліцыянты павезлі праваабаронцу ў Ленінскае РАУС Магілёва. У 17:30 ягоную справу пачаў разглядаць суд Ленінскага раёну. На судовы працэс не дапусцілі ні бацькоў Алеся, ні праваабаронцаў.

У выніку суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў вінаватым Буракова ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім 6 траўня пад магілёўскім ІЧУ. Сябра «Вясны» асудзілі на 10 содняў адміністратыўнага арышту. Адбываць пакаранне ён будзе ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Аляксандр Буракоў (Саша Райкан) – пляменнік праваабаронцы і журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага), які раней на гэты тыдні быў пакараны 10 соднямі адміністратыўнага арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Абноўлена
«Прыйшоў у суд назіраць, а затрымалі мяне самога». У Магілёве – суды над затрыманымі напярэдадні Дня Перамогі
2020.05.11 13:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў